Гомельскі абласны суд 16 лістапада вынес прысуд жыхару Рэчыцы за ўдзел у ваенных дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы. Разгляд крымінальнай справы быў у дачыненні да Віталя Мітрафанава.

41-гадовага жыхара раённага цэнтра прызналі вінаватым у ідэалагічным наёміцтве без наяўнасці карыслівага складніка (361-3 ч.1 КК РБ). Ён атрымаў два гады «хіміі».

Да ўступлення прысуду ў законную сілу мужчыну адпусцілі з-пад варты і змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе. Яго вызвалілі ў зале суда. Час знаходжання пад вартай Мітрафанава залічаць як адзін за два дні абмежавання волі.

Віталь Мітрафанаў знаходзіўся на тэрыторыі ДНР з красавіка па чэрвень 2017 года. Там ён, паводле звестак следства, ахоўваў розныя склады і нёс баявое дзяжурства ва ўзброеным фарміраванні на лініі варагуючых бакоў. У пачатку ліпеня мужчына вярнуўся ў Беларусь, і праз некалькі тыдняў быў затрыманы і ўзяты пад варту.

Абвінавачаны жанаты, раней судзімы. Нягледзячы на тое, што мужчына мае беларускае грамадзянства, ён з'яўляецца выхадцам з расійскага Ніжнявартаўска.

У ходзе судовага пасяджэння Мітрафанаў прызнаў сваю віну і раскаяўся ў зробленым.

Выйшаўшы з залы суда, даваць якія-небудзь каментары журналісту TUT.BY абвінавачаны адмовіўся.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?