Заўзятар, які выбег на поле ў матчы БАТЭ — «Нафтан», добраахвотна заплаціў барысаўскаму клубу 1610 рублёў. Гэта штраф, накладзены на БАТЭ футбольнай федэрацыяй.

Фанат выбягаў на поле, бо быў абураны дзеяннямі суддзі. Аднак пагаварыць з арбітрам не паспеў, бо сцюарды скруцілі і вывелі яго са стадыёна.

«Разумею, што дарослы чалавек павінен заўсёды адказваць за свае ўчынкі і прызнаваць памылкі, а не выкручвацца, — кажа заўзятар. — Таму пайшоў і выплаціў грошы, якія з-за мяне давялося страціць клубу. Не думаю, што ў гэтым ёсць нешта асаблівае, проста паступіў як нармальны чалавек», — гаворыцца ў заяве заўзятара, якую апублікаваў БАТЭ на сваім сайце.

Чытайе таксама: БАТЭ накіраваў у суд пазоў да Вянгерскага, які выбег на поле са сцягам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?