У Мінску раніцай 16 лістапада на ДС «Дружная» загарэўся электробус 43-га маршрута. Узгаранне было аператыўна ліквідаванае кіроўцам, ніхто з пасажыраў не пацярпеў, дапамога МНС не спатрэбілася.

«Пасажыры не пацярпелі. Агонь патушылі яшчэ да прыбыцця супрацоўнікаў МНС», — паведаміла Еўрарадыё афіцыйны прадстаўнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Вольга Мельчанка.

Прычына пажару высвятляецца.

Гэта ўжо другі электробус, які загарэўся за гэты год. Папярэдняе здарэнне адбылося 14 верасня, тады для ліквідацыі агню спатрэбілася дапамога МНС

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0