• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Тэсты
  • Усяго патроху
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
Усяго патроху
Фота 5 з 9

Пад гэтым крыжам ляжыць дзяўчына, якая памерла ў 18 год на другі дзень Каляд.

16.11.2017 / 17:45

«Вёска выглядае як чалавек, якому павыбівалі зубы». Дарожныя нататкі Кастуся Шыталя 45

— Ад’едуся трохі, да вечара вярнуся, — кажу Яніне Іванаўне, маёй цётцы, у якой на кватэры я жыву.

Выходжу на двор. Надвор’е паскуднае. Неба шэрае, пад нагамі гразь, валіць мокры снег. Усё змрочна… А так хочацца сесці з кубачкам кавы ці гарбаты з добрым чалавекам, ды паразмаўляць пра тое ды пра сёе, ды пра ўсё на свеце. І вось гэтая прага і выгнала мяне на холад і гразь…

Параф’янава. Сумны лістападаўскі дзень у беларускім мястэчку.

Куды падацца? Набіраю добрую знаёмую Валерыю, якая жыве ў вёсцы Алешкі за Будславам, дваццаць пяць кіламетраў ад мяне. Нешта не адказвае. Ладна. Пайду ў тым кірунку, а калі што, дык вярнуся.

Праз пятнаццаць хвілін Валерыя перазвоньвае.

— Прывітанне.

— Прывітанне. Што вы робіце?

— Толькі прачнуліся. А ты што? Можа, недзе каля нас?

— Не, пакуль што яшчэ ў Параф’янаве.

— Едзеш да нас?

— Не, пакуль што не еду. Але, калі можна, то прыехаў бы.

— Прыязджай. Калі будзеш?

На апошняе пытанне я не мог даць адказу. Дарога з Параф’янава на Будслаў — даволі глухая. Я пайду ў кірунку Будслава з разлікам на тое, што мяне падбярэ нейкая спадарожная машына. Выходзячы на дарогу, малюся апосталу Філіпу. Думаю, што гэтага святога трэба лічыць апекуном тых, хто ездзіць аўтаспынам. Бо гэта ён, як напісана ў восьмым раздзеле кнігі Дзеяў Апосталаў, пайшоў «на шлях, які зыходзіць з Ерусаліма ў Газу, той, які пусты», — і сустрэў там вяльможу на калясніцы, і пад’ехаў з ім, тлумачачы па дарозе Святое Пісанне.

Не ведаю, якая дарога больш пустая — з Ерусаліма на Газу ці з Параф’янава на Будслаў.

Першая вёска ў кірунку Будслава — Грынеўшчына — выглядае як чалавек, якому павыбівалі зубы. У забудове многа прагалаў — дзе хаты знеслі і закапалі, а хацішчы зааралі, і саўгаснае поле падыходзіць да самай вуліцы. Вёска вялікая — вуліца цягнецца амаль на два кіламетры. Старая бабулька, што з пустой торбай выходзіла з панадворка на дарогу, сказала, што жыхароў у Грынеўшчыне засталося чалавек пятнаццаць. У 1931 годзе ў вёсцы быў 71 двор і 390 чалавек.

«Прарэджаная» вёска Грынеўшчына. Справа стаяла хата, гэтай восенню яе закапалі.

У другім канцы вёскі чуваць сігнал аўтамабіля. Гэта прыехала аўталаўка, спынілася каля самай дагледжанай хаты з акуратным панадворкам і калодзежам каля брамкі. Каля аўталаўкі сабраліся дзве старыя жанчыны, набываюць самыя патрэбныя прадукты: хлеб, смятану, булку. Фатаграфую, каб захаваць для гісторыі гэты абразок з жыцця беларускай вёскі пачатку ХХІ стагоддзя.

Аўталаўка — адзінае, што звязвае паўпустыя вёскі з вялікім светам.

— Ай, нашто ты нас фатаграфіруеш? Ну нашто? Фатаграфіраваў бы што красівае, — бабулькі словамі выказваюць абурэнне, але ў іх голасе зусім не адчуваецца злосці.

— А, я знаю гэтага мальца. Кастусь Шыталь… Напішыць у інтэрнэце, — кажа магазіншчыца. — Толькі благога не пішыце, калі ласка, а то мяне накажуць.

— Напішыце, што ў нас фанары не гараць. Толькі два на ўсю вёску. А тры не гараць! — кажуць мне жанчыны. Трэба будзе, калі вярнуся дамоў, напісаць зварот на сайт Докшыцкага райвыканкама.

У канцы Грынеўшчыны злева была школа, а справа — могілкі. Школу сёлета разабралі на дровы. А на могілках у апошнія гады навялі парадак: спілавалі дрэвы, паставілі новы крыж, абгарадзілі. Тыповая карціна, у якой адбіваецца ўвесь лёс беларускай вёскі.

За Грынеўшчынай дарога выходзіць на раўніну. Тут — і далей да Будслава, Крывічоў няма ніякіх пагоркаў, зямля роўная як стол. Справа — поле аж да балота. Злева — поле аж да чыгункі. На даляглядзе — туман. Неба аднастайна шэрае. Асфальт мокры. У бок Будслава не ідзе аніводная машына. «На такой дарозе і апостал Філіп рады не дасць», — думаю.

Кіламетр за кіламетрам — шэрае неба і пустая дарога.

На полі злева перад вёскай Хілаўшчына ляжаць урослыя ў зямлю, парослыя травой і мохам, цюкі саломы. Падобна, у саўгаса не хапіла паліва, каб іх сабраць і звезці. У Хілаўшчыне каля дваццаці хат — пэўна, большая палова пустых, як і ўсюды. Адзіная прыкмета жыцця, якую заўважаю з дарогі, — «Газэль» з лагатыпам «Белтэлекама», якая пранеслася міма мяне, павярнула і спынілася ў вёсцы. На гарызонце з боку Будслава з’яўляецца мікрааўтобус «Фольксваген». Кіроўца прыпыняецца каля мяне і апускае шкло:

— Добры дзень! Скажыце, калі ласка, у каго тут ёсць трактар МТЗ-82?

— Не знаю, я не тутэйшы, — адказваю. — Заедзьце да каго ў вёску, папытайцеся.

На Будслаў няма машын… За Хілаўшчынай прыпыняюся на ўзбочыне, п’ю гарбату з тэрмаса. Заядаю бабруйскай халвой, якую набыў у прыватнай краме «Паўлінка» ў Параф’янаве. Пачынаецца дождж. Кроплі вады падаюць на акуляры, і погляд на шэрае неба, пажоўклую траву і голыя дрэвы становіцца размыты.

У вёсцы Іванова на адным з падворкаў брэша сабака і размаўляюць людзі. Значыць, нейкія людзі тут жывуць. Яшчэ ў дзве ці тры хаты людзі прыязджаюць як на лецішча. Заходжу на вясковыя могілкі, падыходжу да паламанага чыгуннага крыжа, пад якім ляжыць дзяўчына, якая памерла 26 снежня 1862 года ва ўзросце васямнаццаці год…

Пад гэтым крыжам ляжыць дзяўчына, якая памерла ў 18 год на другі дзень Каляд.

За Івановам — сасновы лес. Летам ён сонечны, светлы, там растуць чарніцы, пазней брусніцы, у верасні зацвітае верас. Тут прыпыняюцца адпачыць пілігрымы, калі ідуць на фэст у гонар Маці Божай у Будслаў. Калі ў пачатку лесу павярнуць направа — можна выехаць у закінутую вёску Мураўшчына на беразе ракі Сэрвач ці на прыгожы драўляны мост праз рэчку з балцкай назвай Блядка. А ў лістападзе і гэты лес выглядае панура.

Мядзельскі раён Мінскай вобласці сустракае новым асфальтам, каменнымі падмуркамі былога фальварка Караліна ды маладымі пладовымі садамі Ілаўскага вінзавода. З вёскі Забегі даносіцца сігнал аўтамабіля — гэта прыйшла аўталаўка Мядзельскага райпо. Пакуль я дайшоў да вёскі, аўталаўка з’ехала. Са скрыжавання да сваіх хат цягнуцца бабулькі з торбамі.

Вёска Забегі — больш дагледжаная за астатнія.

Але Забегі выглядаюць весялей, чым Грынеўшчына і Хілаўшчына. Хаты і будынкі больш дагледжаныя, і пустых хат нямнога. Побач з вёскай — лес і рака. Летам сюды ахвотна прыязджаюць нашчадкі былых гаспадароў, вечарам на вуліцы можна нават грамадку дзяцей, якія гуляюць, пабачыць. На вясковай вуліцы, якая крыжуецца з галоўнай дарогай, ляжыць брук.

Заходжу на адзін з падворкаў, вітаюся з гаспадаром. Я пазнаёміўся з ім выпадкова два гады таму. Ехаў роварам з Будслава і трапіў пад дождж. Папрасіўся пераседзець непагоду ў хаце.

— Добры дзень! Ці памятаеце мяне?

— Памятаю, Канстанцін… Вы мне старую карту далі. Вось хачу яшчэ карту Докшыцкага раёна купіць, але не бываю ў Докшыцах…

У 30-я гэты край быў шматлюдны. Лічбы пад назвамі вёсак азначаюць колькасць двароў.

Чалавек, хоць выглядае бедна і жыве бедна, мае нейкую моцную цікаўнасць да свайго краю. Але найбольш мяне ўразіў малы хлопчык Кірыл, з якім я разгаварыўся, чакаючы, пакуль скончыцца дождж. (Не ведаю, хто ён гаспадару: сын, унук ці пляменнік.) Скончыўшы першы клас, ён ведаў усе краіны Еўропы і іх сталіцы. Бачна: малы надзвычай цягнецца да ведаў. Быўшы наступны раз у Забегах, я падараваў Кірылу некалькі кніжак. А гэтым разам перадаў яму энцыклапедыю для школьнікаў «Двадцатый век», якую я набыў ў трэцім класе ў кнігарні ў Полацку за грошы, што дала з пенсіі бабуля. Цяпер гэтая кніга мне не трэба, а гэты хлопчык хай чытае.

Дарогі, вечныя дарогі…

Прайшоўшы пешшу чатырнаццаць кіламетраў, паўкіламетра за вёскай Забегі, я нарэшце спыняю машыну. Кіроўца едзе з вёскі Баркоўшчына ў Маладзечна.

— Ці жыве хто-небудзь у Баркоўшчыне? — пытаюся.

— Адзін чалавек жыве, але і ён выедзе. Не хоча ў калхозе рабіць, паедзе на Расію. Цяпер збывае гаспадарку, прадае свіней… І два дачнікі летам прыязджаюць…

Паводле польскіх даведнікаў, у 1931 годзе ў Баркоўшчыне было 23 хаты, 106 жыхароў.

— А ці чулі вы ад старых, як немцы спалілі Залатухі?

— Не. Ведаю толькі тое, што на помніку напісана. Залатухі спалілі, а Баркоўшчына была побач і яе не кранулі…

За акном ідзе дождж. Кроплі падаюць на лабавое шкло, іх змахваюць дворнікі. Дарога ўецца між палёў і лясоў, праходзіць Ілава, Яцкавічы, станцыю Будслаў, Равячку. Прыязджаем у Алешкі. «Спыніцеся тут», — кажу.

— Пачакайце, пачастую вас, — кажа кіроўца.

— Чым?

— Зараз убачыце.

Кіроўца адварочваецца да задняга сядзення, падымае посцілку са скрыні. Дастае рамку з сотавым мёдам і працягвае мне.

Мне ўжо не так сумна, як было з раніцы.

Нацюрморт з мёдам з Будслаўшчыны.

15 лістапада 2017 года, Параф’янава — Грынеўшчына — Забегі — Алешкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Кастусь Шыталь

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
Па вуліцах Маладзечна бегала парася
«Старэць прыгожа» я не буду». 20-гадовая дзяўчына выдаткоўвае 1600 рублёў на месяц, каб даглядаць сябе 9
У Нарвегіі ўсыпілі маржыху, бо яе надта любіў народ 2
У Магілёве прайшоў Colorfest 1
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
Памёр аўтар графіці з пацалункам Брэжнева і Хонэкера
Два вядучыя супрацоўнікі АНТ сышлі з канала і з'ехалі за мяжу 17
Як прапагандысты самі ствараюць «СМІ», якія цытуюць
У Расіі пачнуць рыхтаваць для арміі баявых святароў
Галоўчанка чуе сігналы 4
Кавалеўскі: Не трэба пакуль рабіць маштабных высноў, такія інцыдэнты здараліся і раней 4
Дом-музей I з'езда РСДРП у Мінску змяніў колер 2
Усяго патроху
Па вуліцах Маладзечна бегала парася
У Магілёве прайшоў Colorfest 1
«Старэць прыгожа» я не буду». 20-гадовая дзяўчына выдаткоўвае 1600 рублёў на месяц, каб даглядаць сябе 9
«Чёткая, дерзкая, как пуля резкая». У тыктоку зрабіў фурор ролік беларуса, які незвычайна прадае машыну 4
У Нарвегіі ўсыпілі маржыху, бо яе надта любіў народ 2
Правераныя спосабы барацьбы з кляшчамі — гэтыя натуральныя сродкі прагоняць іх з агароду за капейкі
Рэцэпт на выхадныя. Вішнёвы кляфуці — славуты дэсерт з Лімузіна 2
Спорт
Як старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў адбіў у беларусаў любоў да футбола ВІДЭА 2
Легендарная тэнісістка Серэна Уільямс у 40 гадоў завяршае кар’еру
Кіраўнік федэрацыі футбола Базанаў спрабаваў выехаць у Польшчу, яго не пусцілі 5
Азаранка згуляе ў дабрачынным матчы ў дапамогу Украіне 4
Па нулях! Апошняя беларуская каманда бясслаўна вылецела з футбольных еўракубкаў 6
Беларусы не возьмуць удзелу ў чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы
Азаранка не паедзе на турнір у Канаду, ёй не далі візу 4
Здарэнні
Размалявалі вайсковую тэхніку, выстаўленую ў скверы ў цэнтры Барысава
У Гомелі мужчына вылічыў жонку-здрадніцу па камерах відэаназірання ў бары. Адміністратара ўстановы могуць пакараць 1

У ерэванскім гандлёвым цэнтры прагрымеў моцны выбух
Каля Макдональдса ў мінскім Сухараве згарэў аўтамабіль
У Слоніме падчас свята горада разбіўся аэраплан. Экіпаж загінуў 
Абноўлена
У Чачэрскім раёне мужчына ўдарыў жонку, выстраліў у яе і падпаліў хату
У Магілёве ў гаражы загінуў падлетак, другі — шпіталізаваны
Збілі наркакур’ерку і вырабілі порна з непаўналетняй. «Прыгоды» навучэнцаў Гомельскай кадэцкай вучэльні 6
Карысная інфа
Жоўты ўзровень небяспекі праз спякоту абвешчаны ў Беларусі 15 жніўня 1
У суботу будзе спякотна, да +32 4
Спёка вярнулася. У пятніцу да +33°С 2
Вялікая хваля дажджоў ідзе з захаду ў цэнтр Беларусі 4
Здароўе
Як пачаць правільна харчавацца і займацца фітнесам? Спыталі ў трэнера
Калі занадта шмат думаць, гэта можа нашкодзіць здароўю 2
Доктар: Калі аднагадовае дзіця глядзіць мульцікі на тэлефоне, то да школы ў яго разаўецца блізарукасць
Ніякай бяссонніцы: прапануем метад, з якім вы можаце заснуць за хвіліну 2
Мова
На ўпакоўках Pepsi з'явіцца беларуская мова 4
«Вывучыла беларускую, каб толькі ўразіць свайго беларуса». Украінка дае парады, як за 2 месяцы загаварыць па-беларуску
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы 1
Хочаце на роднай мове? Вось пяць рэсурсаў, дзе можна паглядзець кіно па-беларуску 5
Аўто
«Толькі з Германіі, без прабегу па Беларусі». Якія люксавыя аўтамабілі беларусы прыганяюць для перапродажу  7
Арыштаваны беспілотны электрааўтобус прадаюць на беларускім аўкцыёне 3
«Каля 80% купцоў — з Расіі». Што колькі каштуе на аўтарынку ў Малінаўцы і чаго чакаць далей
«Расіяне вывозяць машыны цэлымі аўтавозамі». Перагоншчыкі машын уражаны наплывам кліентаў з Расіі 4
Эканоміка
Беларускі порт у Расіі плануюць дабудаваць да канца 2022 года
У Беларусі дабудавалі нафтаправод, які цяпер не надта і патрэбны
Лукашысты адправілі гэтага айцішніка на хімію. А ён уцёк і стварыў стартап па пераводзе тэксту ў аўдыё
Фінская OLVI паведамляе пра планы прадаць «Лідскае піва» на працягу года
Меркаванні
«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста
«Сёння варта біць па ўсіх франтах цемрашальства». Гісторык Цімафей Акудовіч пра цені вайны і перафарматаванне краіны
«Разведка далажыла». Чаму заява ўкраінскага Генштаба пра 13 тысяч беларускіх вайскоўцаў смешная 8
«Яны самі прыйдуць да Азарава і Сахашчыка: «Гаварыце, чаго не хапае палку Каліноўскага?» Чаму сілавы варыянт супраціву стаў мэйнстрымам 12
Гісторыя
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 21
Падчас раскопак на мінскім гарадзішчы знайшлі донца гаршка з гербам князя Ізяслава ФОТА 4
Курапаты: на сёння вядома амаль усё
+ карты пачынаючы з 1933 года і кранальныя рэчы, знойдзеныя ў магілах 
59
Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху
Што ўтойвае Біблія Скарыны? 1
Шукаюць валанцёраў на раскопкі гарадзішча, дзе знаходзіўся старажытны Мінск
Маршрут для незабыўных выхадных. На Нарачы вы ўсе бывалі. А паглядзіце, што можна пабачыць вакол Блакітных азёр 2
Культура
Рух да сэрца і «Б як свабода». Падвялі вынікі конкурсу плакатаў, прысвечанага гадавіне беларускай рэвалюцыі 
Калекцыю аўтэнтычных строяў Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе 1
Што паглядзець. «Курорт» — з пляжнай казкі ў таямнічую гісторыю 4
Страшны сон работнікаў культуры — змены ў Кодэксе аб культуры, падпісаныя Лукашэнкам 3
«Кацяня не хоча спаць, падстаўляе спінку». Новы мультверш ад Андрэя Скурко  1
У гурта AKUTE выйшла першая за доўгі час песня
Паглядзіце, як у Стоўбцах рэканструявалі мадэрнісцкі кінатэатр «Беларусь» ФОТЫ 5
Навука і тэхналогіі
Вось якую карціну намаляваў робат на запыт «Беларусь беларусаў» 1
Ці здолееце вы рашыць гэтую простую задачу з касцямі? Большасць не здолее 2
Даследаванне: мужчыны выглядаюць больш прывабнымі, калі выводзяць гуляць маленькага сабачку 5
Хакер узламаў баявога робата з ЗША і расказаў, як гэта можа зрабіць кожны 1
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць 17
Любіце сачыць за самалётамі палітыкаў і знакамітасцяў праз анлайн-трэкеры? Расказваем, як яны працуюць
Ці бачаць павукі сны? Гэта магчыма 2
Каханне і сэкс
«Зло — не займацца сэксам». Ксёндз Вячаслаў Барок адказаў на пытанні, якія вы саромеліся задаць 2
Джэй Ло і Бен Афлек нарэшце ажаніліся! Згадваем іх гісторыю кахання
«У тыдні сем дзён — ніяк ночы напалову не дзеляцца». Як завесці поліаморны шлюб з мужам і палюбоўнікам і выжыць у ім 33
Інтымны пірсінг паляпшае аргазм? Асабісты досвед дзяўчыны 6
«Ён не ведаў, што мне падабаюцца дзяўчаты». Бісэксуалка расказала пра свой досвед 26
Ад кахання да скону да судовага пазову. Гісторыя складаных адносін Шакіры і Жэрара Піке
«Мне доўга здавалася, што ў мяне маленькі. І вось што я прыдумаў казаць, каб дзяўчына не збегла»
Свет
Памёр аўтар графіці з пацалункам Брэжнева і Хонэкера
У Расіі пачнуць рыхтаваць для арміі баявых святароў
Польшча анансавала спыненне выдачы віз расіянам
У Егіпце больш за 40 чалавек загінулі падчас пажару ў копцкай царкве
Мужчына на аўтамабілі атакаваў Капітолій у Вашынгтоне, а потым застрэліўся
Прэзідэнт Латвіі: Варта ануляваць дазволы на жыхарства і візы тым, хто настроены па-пракрамлёўску 3
Мінабароны Эстоніі: Нам спатрэбяцца яшчэ HIMARS і беспілотнікі для стрымлівання Расіі
Галоўнае
Рух да сэрца і «Б як свабода». Падвялі вынікі конкурсу плакатаў, прысвечанага гадавіне беларускай рэвалюцыі 
Памёр аўтар графіці з пацалункам Брэжнева і Хонэкера
Беларускі порт у Расіі плануюць дабудаваць да канца 2022 года
Расійскія каналы: УСУ ўдарылі па штабе «Вагнера» ў Папаснай, фота якога «засвяціў» ваенкар
Як прапагандысты самі ствараюць «СМІ», якія цытуюць
«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста
Па вуліцах Маладзечна бегала парася
Усяго патроху
«Старэць прыгожа» я не буду». 20-гадовая дзяўчына выдаткоўвае 1600 рублёў на месяц, каб даглядаць сябе 9
У Нарвегіі ўсыпілі маржыху, бо яе надта любіў народ 2
«Адольф» з «Першага аддзела»: як былы спецслужбіст кашмарыць «Беларусьфільм» 1
Размалявалі вайсковую тэхніку, выстаўленую ў скверы ў цэнтры Барысава
Фота / Відэа
Два вядучыя супрацоўнікі АНТ сышлі з канала і з'ехалі за мяжу 17
Святары трох канфесій урачыста закруцілі слоік памідораў. Як у Іўі прайшло мясцовае свята «Іўеўскі памідор». ФОТА 2
Апытанка
Самае чытанае
Два вядучыя супрацоўнікі АНТ сышлі з канала і з'ехалі за мяжу 17
«Адольф» з «Першага аддзела»: як былы спецслужбіст кашмарыць «Беларусьфільм» 1
Былы амапавец Кулажанка пакінуў Полк Каліноўскага пасля таго, як яго «павучылі» 13
«Зараз мы цябе ў аўтазак да тлустых закінем». Як склалася гісторыя маладзёнаў са страшнага фота, якое абляцела ўсю краіну
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 21
Самае лайканае
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 21
«Разведка далажыла». Чаму заява ўкраінскага Генштаба пра 13 тысяч беларускіх вайскоўцаў смешная 8
Былы амапавец Кулажанка пакінуў Полк Каліноўскага пасля таго, як яго «павучылі» 13
Пазняк заклікаў падтрымаць Сахашчыка 24
Паглядзіце, як у Стоўбцах рэканструявалі мадэрнісцкі кінатэатр «Беларусь» ФОТЫ 5
Гарачыя тэмы
Былы амапавец Кулажанка пакінуў Полк Каліноўскага пасля таго, як яго «павучылі» 13
«Зараз мы цябе ў аўтазак да тлустых закінем». Як склалася гісторыя маладзёнаў са страшнага фота, якое абляцела ўсю краіну
Лукашысты адправілі гэтага айцішніка на хімію. А ён уцёк і стварыў стартап па пераводзе тэксту ў аўдыё
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 21
«Прыбыў і ўсё праверыў. Як вы і казалі, Зянон Станіслававіч, адна агентура на маргінезе». 10 найлепшых твітаў тыдня 3
Збілі наркакур’ерку і вырабілі порна з непаўналетняй. «Прыгоды» навучэнцаў Гомельскай кадэцкай вучэльні 6
Ці будуць адкрываць крамы лукашэнкаўскага мерча па ўсёй краіне? Адказ вас здзівіць 11
Дзяўчыну знялі з рэйса Варшава — Мінск. Сама вінаватая? 8
Актывістка вырабіла бел-чырвона-белы сцяг з прозвішчамі рэпрэсаваных жанчын 1
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх