Рэпер Lil Peep, зорка хіп-хопа і YouTube, памёр ва ўзросце 21 года, паведамляе CNN са спасылкай на паліцыю штата Арызона.

Lil Peep

Lil Peep

Рэпера без прыкмет жыцця знайшоў ягоны менеджар. Выкліканыя ратавальнікі не здолелі рэанімаваць музыку. Паводле паведамлення паліцыі горада Тусон, смерць магла наступіць ад перадазіроўкі лекавага прэпарата Ксанакс, аднак канчатковы вердыкт будзе вынесены патолагаанатамам.

Сапраўднае імя музыка быў Gustav Åhr, яго называлі рэперам Лонг-Айлэнда. Ён змешваў эма і хіп-хоп, стварыўшы новы стыль спеву і рэпа. Яго дэбютны альбом «Come Over When You're Sober (Part One)», выпушчаны першага верасня, за кароткі час стаў адным з самых папулярных дыскаў сэрвісу Soundcloud.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0