Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі разгледзела ў апеляцыйным парадку крымінальную справу ў дачыненні да так званай банды Молнара. Прысуд Магілёўскага абласнога суда пакінуты без змены, а апеляцыйныя скаргі — без задавальнення.

Судовы разгляд у аблсудзе пачаўся ў сакавіку гэтага года і праходзіў у закрытым судовым пасяджэнні. Галоўны фігурант - 53-гадовы ўраджэнец Бабруйска Сяргей Молнар - і яго змоўшчыкі былі прызнаныя вінаватымі ў дзейнасці па стварэнні злачыннай арганізацыі, у кіраўніцтве злачыннай арганізацыяй і ўдзеле ў ёй, а таксама іншых злачынствах.

Магілёўскі абласны суд прызначыў Молнару 18 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, з канфіскацыяй маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем юрыдычна значных дзеянняў, тэрмінам на 5 гадоў і з пазбаўленнем права займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю тэрмінам на 5 гадоў. Астатніх 29 абвінавачаных суд прыгаварыў да пазбаўлення волі на тэрмін ад 5 да 15 гадоў.

«Банда Молнара» здзяйснялі цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы ў Магілёўскай вобласці з 2009 па 2014 год. Усяго судом было разгледжана больш за 100 тамоў крымінальнай справы, па якой праходзіла больш за 500 пацярпелых. У матэрыялах справы фігуравала больш за 80 эпізодаў злачыннай дзейнасці. Фігурантаў цікавіла ўсё, што было звязана з грашыма: рэкет, разбой, махлярства, чорнае рыэлтарства, вымагальніцтва, выкраданне людзей. Затрымання фігурантаў праходзілі практычна па ўсёй краіне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?