Сцяпан Свідзерскі вызвалены з-пад арышту ў Гданьску, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на перадае Nasze Miasto.

Па выніках паседжання абласнога суда ў Гданьску, што праходзіла за зачыненымі дзвярыма, Свідзерскі вызвалены без усялякіх прафілактычных мераў. Паводле пракурора, на цяперашнім этапе дадатковая інфармацыя не будзе распаўсюджвацца.

Акруговая пракуратура ў Гданьску раней выставіла Сьвідзерскаму абвінавачаньне ў замаху на забойства, за што ў Польшчы пагражае ад 8 да 25 гадоў турмы альбо нават пажыцьцёвае зьняволеньне.

Паводле пракуратуры, Свідзерскі прыйшоў на працу са зброяй, у пэўны момант «зрабіў два стрэлы і адзін з іх у кірунку ахвяры». У здарэнні ніхто не пацярпеў. Паводле неафіцыйных крыніцаў, адна з куляў трапіла ў ноўтбук, які трымаў на плячы пацярпелы; другая куля трапіла ў столь.

Сьвідзерскі не прызнаваў віны: казаў, «страляў законна, бо той злачынца». Паводле розных вэрсіяў, што распавядалі сьведкі, Сьвідзерскі ці то нацэліў зброю на кагосьці ў офісе, ці то паказваў камусьці зброю, а іншы чалавек (паводле некаторых — не супрацоўнік кампаніі) на яго накінуўся і спрабаваў адабраць зброю, ці то проста ішоў па калідоры са зброяй, калі на яго накінуўся іншы чалавек. Абвінавачаны кажа, што мае дазвол на нашэньне зброі, займаецца спартовай стральбой. Маці Сьвідзерскага казала Свабодзе, што хлопец, верагодна, проста не пасьпеў завезьці зброю дамоў, калі ехаў з заняткаў на працу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0