Новы праект накіраваны на сістэму GJ 273, вядомую таксама як зорка Лейтэна, якая знаходзіцца на адлегласці ўсяго 12,36 светлавога года ад Зямлі. Місія атрымала назву Sónar Calling GJ 273b і ажыццяўляецца ў партнёрстве з Інстытутам касмічных даследаванняў Каталоніі і фестывалем Sónar.

GJ 273b — адна з дзвюх вядомых планет на арбіце зоркі Лейтэна, на якой, магчыма, ёсць умовы, неабходныя для ўзнікнення жыцця.

Акрамя надзей аднойчы атрымаць ад жыхароў далёкай планеты адказ, праект таксама ставіць за мэту развіццё патэнцыйна новага падыходу да пошуку пазаземнага жыцця ў космасе.

«Гэта выпрабаванне методыкі, якая ў будучыні паўторыцца сотню, тысячу, а калі спатрэбіцца — нават мільён разоў!», — заявіў прэзідэнт METI Дуглас Вакох у інтэрв'ю Space.com. 

Адпраўленае паведамленне ўтрымлівае падрабязнейшую інструкцыю па зваротнай сувязі, а таксама 33 кароткія музычныя творы, адабраныя крэатыўным аддзелам Sónar.

Радыёсігнал быў запушчаны з дапамогай EISCAT, 32-метровай антэны ў нарвежскім Тромсё. Улічваючы, што GJ 273 знаходзіцца даволі блізка да нашай планеты (па мерках космасу), у выпадку поспеху мы атрымаем адказ за бліжэйшыя некалькі дзесяцігоддзяў: тэрмін праходжання сігналу ў адзін бок складае крыху больш за 12 гадоў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?