Уладзіміру Мірановічу быў 61 год. На сайце консульства Беларусі ў Стамбуле паведамляецца, што смерць была раптоўнай.

Мірановіч нарадзіўся ў 1956 годзе ў Браславе. Скончыў Політэхнічны інстытут, а таксама Акадэмію кіравання пры прэзідэнце.

У савецкі час Мірановіч рэалізоўваўся як навукоўца, працаваў у Палітэху. Калі Беларусь стала незалежнай дзяржавай, ён прыйшоў на працу ў Міністэрства эканомікі.

З прыходам да ўлады Лукашэнкі працаваў у Апараце кабінета міністраў. На дыпламатычную службу ўпершыню трапіў у 1996 годзе — стаў дарадцам па гандлёва-эканамічных пытаннях пры пасольстве Беларусі ў Ізраілі. Такую самую пасаду ён займаў пры пасольстве Беларусі ў ЗША (2003—2007) і Чэхіі (2010—2014).

На пасаду генеральнага консула Беларусі ў Стамбуле заступіў летась.

«Я бачу ў Стамбуле вялікі патэнцыял; гэта вельмі буйны прамысловы, фінансавы, культурны, гістарычны цэнтр. Тут пражывае каля 20 млн чалавек, засяроджана мноства фінансавых цэнтраў краіны, а таму вельмі шмат магчымасцяў для развіцця супрацоўніцтва з асацыяцыямі, асобнымі бізнесменамі і кампаніямі», — казаў ён пра свае планы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?