У прыватнасці, гэта прапануюць зрабіць на наступных будынках:

  • На будынку Мінскага гарадскога тэатра (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, вул. Энгельса, 7), дзе 5—17 снежня 1917 года Вялікай беларускай радай быў праведзены Першы Усебеларускі кангрэс;
  • На былым Доме губернатара (цяпер Рэспубліканскі музычны каледж, пл. Свабоды, 7), дзе 21 лютага 1918 года Рада Усебеларускага з'езда прыняла першую Устаўную грамату да народаў Беларусі, у якой заклікала беларускі народ здзейсніць сваё права на «поўнае самавызначэнне», а нацыянальныя меншасці — на нацыянальна-персанальную аўтаномію;
  • На доме Маліна (вуліца Валадарскага, 9), дзе 24 сакавіка 1918 года ў кабінеце старшыні Народнага сакратарыята Язэпа Варонкі пачалося пасяджэнне Рады БНР, якое закончылася 25 сакавіка прыняццем Трэцяй Устаўной граматы, якая абвясціла Беларусь вольнай і незалежнай дзяржавай;
  • На доме Воліна (вуліца Валадарскага, 12), у якім з 25 лютага 1918 года працавала Беларускае народнае прадстаўніцтва на чале з Раманам Скірмунтам;
  • На Юбілейным доме (праспект Незалежнасці, 26), у якім з 17 жніўня 1918 года засядала Рада БНР (усе ў Мінску);
  • На доме купца Мураўёва ў Гродне (плошча Савецкая, 2), у якім засядала Рада БНР пасля ад'езду з Мінска.
  • На будынку былога акруговага суда ў Магілёве (цяпер Магілёўскі абласны краязнаўчы музей, плошча Славы, 1), дзе 12 ліпеня 1918 на сходзе, які адбыўся з ініцыятывы Магілёўскага нацыянальнага камітэта, прадстаўнікі грамадскасці Магілёва прызналі ў горадзе ўладу БНР.

Збор подпісаў за ўшанаванне памяці пра Беларускую народную рэспубліку працягнецца да 12 снежня на інтэрнэт-пляцоўцы petitions.by. Пасля плануецца перадаць іх у Мінгарвыканкам і Міністэрства культуры.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру