Падпісаны кантракт з кампаніяй Centrica LNG аб пастаўках звадкаванага прыроднага газу з ЗША. Паводле дамовы паліва будзе пастаўляцца 5 гадоў, паведамляе сайт польскай кампаніі PGNiG.

Газ прызначаны для рынку Польшчы і іншых краін Цэнтральнай Еўропы. Польшча тлумачыць угоду неабходнасцю павысіць энергетычную бяспеку рэгіёну, дзе «гістарычна дамінаваў расійскі газ».

Адзначаецца, што падпісаны кантракт толькі першы з запланаваных.

Аб магчымасцях ЗША дапамагчы Польшчы і іншым еўрапейскім дзяржавам з дыверсіфікацыяй паставак газу ў ліпені казаў амерыканскі лідар Дональд Трамп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0