праз дождж. Напярэдадні праз ападкі адбыўся толькі адзін паядынак, у якім беларус Уладзімір Ігнацік (423) перамог Ладо Чыхладзэ (1193) – 6:3, 6:2, 6:4.
Матч другога раунда плэй-оф першай групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса паміж мужчынскімі тэніснымі зборнымі Беларусі і Грузіі ў суботу зноў спынены праз дождж. Ён праходзіць у Мінску на корце Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе і настольным тэнісе.
Андрэй Каратчэня і Іраклі Лабадзэ паспелі згуляць 8 геймаў у першым сэце. Лік роўны — 4:4.