Палітоляг Юры Чавусаў, сябар Партыі БНФ, пра рашэньне АГП зьняць пяць кандыдатаў з выбараў:
«Гэтае рашэньне не абумоўленае непасрэдна фактам адмовы друкаваць улёткі. Яго трэба разглядаць у кантэксьце агульнай гульні, якая адбываецца паміж апазыцыяй і ўладай. Гэта сродак прымусіць уладу хаця б па некаторых акругах зьмяніць заплянаваны парадак вядзеньня выбарчага працэсу. Прадстаўнікі партыі АГП зьняліся, каб паставіць улады перад сытуацыяй, калі застаецца толькі некалькі кандыдатаў ад АГП і трэба для іх ствараць іншыя ўмовы. Я б сказаў, што
гэта самаахвярны шантаж. Улады становяцца перад фактам, калі застаецца Анатоль Лябедзька і Яраслаў Раманчук, вось, Аляксандр Рыгоравіч і выбірайце, каго Вы прапусьціце ў палату прадстаўнікоў. Такім чынам АГП зьмяншае для ўладаў прастору магчымага маніпуляваньня
допускам ў палату прадстаўнікоў для апазыцыі».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?