Папа Рымскі Францыск ў наступным годзе наведае Літву, паведаміла ў сераду агенцтва BNS са спасылкай на адміністрацыю прэзідэнта Літвы.

 «Візіт папы Францыска плануецца восенню наступнага года», — сказала прэс-сакратар прэзідэнта Дайва Ульбінайце. Паводле яе слоў, Ватыкан у бліжэйшы час павінен аб'явіць дакладную дату і статус візіту.

Візіт папы ў Літву будзе прымеркаваны да стагоддзя літоўскай дзяржаўнасці. Эстонскія СМІ на гэтым тыдні паведамілі аб верагодным візіту пантыфіка ў Талін.

У верасні 1993 года Літву наведаў Папа Рымскі Ян Павел II, які ўзначальваў Каталіцкую царкву з 1978 па 2005 год. Паводле даных перапісу 2011 года, вернікамі Рымска-каталіцкай царквы з'яўляецца 77% насельніцтва Літвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0