Цягам месяца РУП «Белкартаграфія» паабяцала скончыць працу над апошнім, чацвёртым томам «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі». Першыя тры ўжо выдадзеныя, паведамляе прадпрыемства.
Са студзеня наступнага года пачнуцца працы па пераводзе атласа ў лічбавую форму. Таксама плануецца выдаць аднатомную папяровую версію для аматараў айчыннай гісторыі. Прадпрыемства абяцае зрабіць яе максімальна даступнай па цане. Выдадзеныя часткі чатырохтомнага выдання каштуюць у рознічным гандлі каля 100 рублёў за адзін том.