«ДНР» пайшла ратаваць «ЛНР» і падпусціла да сябе украінцаў, паведамляе lenta.ru. У ноч на сераду узброеныя сілы Украіны адбілі ў баевікоў «ДНР» пасёлак Гладосава, размешчаны ў так званай шэрай зоне, якая падзяляе пазіцыі ВСУ і сепаратыстаў.

Гладосава занялі вайскоўцы 54-й асобнай механізаванай брыгады Узброеных сіл Украіны і байцы батальёна «Айдар». Наступ пачаўся пасля таго, як украінскім вайскоўцам стала вядома, што з Данецка ў Луганск накіравалася буйная калона бранетэхнікі і грузавікі з жывой сілай войскаў так званай «ДНР».

Адміністрацыйны цэнтр самаабвешчанай «ЛНР» быў у аўторак захоплены невядомымі ўзброенымі людзьмі, у непрызнанай рэспубліцы працягваецца канфлікт паміж яе кіраўніком Ігарам Плотніцкім і былым міністрам унутраных спраў Ігарам Карнетам, які адмовіўся выконваць рашэнне Плотніцкага пра сваё звальненне з пасады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0