Маскоўскі ЦСКА, які трэніруе беларус Віктар Ганчарэнка, у 5-м туры Лігі чэмпіёнаў без праблем разабраўся з «Бенфікай» — 2:0 і, як мінімум, гарантаваў сабе месца ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы.

Цікава, што галкіпер армейцаў упершыню з 2006 года не прапусціў у групавым турніры ЛЧ з 2006 года. Ён прапускаў у 43 матчах запар.

Манчэстэр Юнайтэд — 12, ЦСКА — 9, Базэль — 6, Бенфіка — 0.

У 22:45 пачнецца матч «Базэль» — МЮ.

У апошнім туры ЦСКА згуляе з МЮ ў гасцях. Пры роўнасці балаў з «Базэлем» наперадзе акажацца швейцарскі клуб за кошт асабістых сустрэчаў (2:0, 1:2). Адзін з гэтых клубаў выйдзе ў плэй-оф ЛЧ, а другі будзе гуляць у плэй-оф Лігі Еўропы.

БАТЭ ў чацвер у Лізе Еўропы гуляе на сваім полі з «Црвенай Звездай». Пачатак у 21:00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0