Падчас інспекцыі ў Слуцкім раёне, president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка сёння з рабочай паездкай наведвае Гомельскую вобласць, паведамляе БелТА
Кіраўнік дзяржавы азнаёміцца з сацыяльна-эканамічным развіццём і перспектывамі Буда-Кашалёўскага раёна, а таксама вобласці ў цэлым. У ліку іншых будуць разглядацца пытанні сацыяльнага развіцця і добраўпарадкавання раённых цэнтраў і населеных пунктаў Гомельскай вобласці. Кіраўнік краіны, у прыватнасці, наведае Буда-Кашалёўскую цэнтральную раённую бальніцу.
Сёння ў Брусэлі адкрываецца саміт Усходняга партнёрства, Лукашэнка быў персанальна запрошаны на яго, але ў выніку ў сталіцу Бельгіі паехаў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.





