Вонкавы бок модуляў прапануецца абшыць алюмініем, сталлю і ўцяпліць, да сцяны можна замацаваць кожную соту на спецыяльна падрыхтаванае загадзя рыштаванне з лесвічнымі пралётамі.

Дзякуючы сучасным тэхналогіям 3D-друку, глухую сцяну стандартнага пяціпавярховага дома можна абляпіць такімі жылымі «сотамі» усяго за некалькі дзён.

Унутранае абсталяванне кожнай капсулы таксама прапануецца друкаваць на 3D-прынтары з перапрацаваных пластыкавых адкідаў: гэта найбольш эканамічнае рашэнне.

Ашкленне сотаў днём будзе люстраным, не дазваляючы бачыць з вуліцы тое, што адбываецца ўнутры. Увечары ж можна будзе ператвараць яго ў мультымедыйны экран, транслюючы рэкламу і зарабляючы такім чынам грошы.

Ніхто пакуль не падумаў, ці спадабаецца такая ідэя жыхарам тых дамоў, на сценах якіх павесяць гэтыя «соты».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?