beeld.com

beeld.com

Вярхоўны апеляцыйны суд ПАР пасля разгляду апеляцыі пракуратуры павялічыў тэрмін прысуду паўднёваафрыканскаму лёгкаатлету-ампутанту Оскару Пісторыусу.

«Прысуд, вынесены раней… у дачыненні да забойства, адмяняецца і замяняецца наступным: абвінавачваны прысуджаецца да турэмнага зняволення тэрмінам на 13 гадоў і 5 месяцаў», — сказаў суддзя.

Трагедыя ў доме Пісторыуса адбылася ў ноч на 14 лютага 2013 года. Лёгкаатлет забіў сваю сяброўку, зрабіўшы некалькі стрэлаў у зачыненыя дзверы прыбіральні, пазней ён патлумачыў свае дзеянні тым, што прыняў яе за рабаўніка.

Першапачаткова Пісторыус быў прызнаны вінаватым у ненаўмысным забойстве і ў кастрычніку 2014 года прыгавораны да пяці гадоў турэмнага зняволення, але быў датэрмінова выпушчаны з турмы праз год і змешчаны пад хатні арышт. Аднак у пачатку снежня 2015 года Вярхоўны суд ПАР задаволіў пратэст пракуратуры і прызнаў спартоўца вінаватым у наўмысным забойстве Стэнкамп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0