У гэтыя выходныя ўмовы надвор'я на тэрыторыі нашай краіны будуць вызначаць атмасферныя франты і больш цёплыя паветраныя масы, якія паступаюць з паўднёвага захаду Еўропы. Пра гэта TUT.BY распавяла намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Святлана Рыбакова.

У суботу, 25 лістапада, ападкаў будзе трохі і пройдуць яны толькі ў асобных раёнах краіны, у асноўным у выглядзе дажджу.

Ноччу і раніцай чакаецца слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1 — +4°С, па ўсходзе пры праясненнях паветра знізіцца да -2 — -5°С; максімальная днём +1 — +6°С, па паўднёвым захадзе яна павысіцца да + 8°С.

У нядзелю на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1 — +5°С, максімальная днём +2+ 7°С.

27 лістапада на тэрыторыю нашай краіны пачне паступаць больш халоднае паветра са Скандынавіі.

Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём па ўсходняй палове чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу дажджу. У асобных раёнах туман, слабы галалёд. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе -1 — +4°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0