Утворана Мінская гарадская выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

13 чалавек, якія ўвайшлі ў яе, будуць апрацоўваць пратаколы, атрыманыя з ніжэйшых камісій і агалошваць пераможцаў выбараў на мясцовых выбарах.

Прадстаўнікі якіх арганізацый увайшлі ў Мінскую гарадскую выбарчую камісію?

  • Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя
  • Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці
  • Камуністычная партыя Беларусі
  • Партыя левых «Справядлівы свет»
  • Белая Русь
  • Беларускі саюз жанчын
  • БРСМ
  • Беларускі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі
  • Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў
  • Беларускі фонд міру
  • Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа
  • Беларуская асацыяцыя дактароў

Апроч таго, у камісіі былая намесніца старшыні Заводскага райвыканкама, якая высоўвалася праз збор подпісаў.

Сярод вядомых асобаў варта ўзгадаць 44-гадовага дэпутата Палаты прадстаўнікоў Дзмітрыя Шаўцова, а таксама Сяргея Клішэвіча. 27-гадовы лідар сталічнага БРСМ у свой час «праславіўся» тым, што накінуўся на Змітра Дашкевіча падчас адкрыцця новага помніка Леніну.

Апазіцыянеры ў камісіі не прадстаўленая. Фармальна ў гэты спіс можна занесці толькі 70-гадовую выкладчыцу БДУ Веру Пракашаву. У савецкія часы яны была намесніцай сакратара партыйнага камітэта БДУ, а цяпер знаходзіцца ў шэрагах камуністаў-калякінцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?