Каля 4 раніцы 24 лістапада рабаўнікі праніклі ў дом баранавіцкай прадпрымальніцы. Жанчына-іпэшніца, узростам за 50 гадоў, дома яна была з 12-гадовым унукам.

Пакуль высвятляецца дакладная колькасць нападнікаў, іх узрост.

Са словаў жанчыны, некалькі чалавек у масках залезлі ў дом, звязалі ёй рукі і пачалі патрабаваць грошы.

«Канкрэтную суму не агучвалі, проста пыталіся: «Дзе грошы?» — распавялі «Нашай Ніве» ў Следчым камітэце.

Пакуль рабаўнікі абшуквалі дом, жанчына змагла вызваліцца і націснуць кнопку выкліку аховы. Міліцыя прыехала праз тры хвіліны, але рабаўнікі ўжо збеглі. Іх асобы высвятляюцца, распачата крымінальная справа за рабаўніцтва, здзейсненае групай асобаў. Калі злачынцаў знойдуць, ім пагражае да 15 гадоў.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?