Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі ўхваліла пагадненне Яндэкса і Uber аб аб'яднанні бізнэсаў анлайн-замовы паездак.
Пасля закрыцця здзелкі абодва прыкладанні для замовы паездак — і Яндэкс.Таксі, і Uber — па-ранейшаму будуць даступныя карыстальнікам. У той жа час кіроўцы пяройдуць на адзіную тэхналагічную платформу. У выніку колькасць даступных машын павялічыцца.
Мяркуецца, што сэрвісы канчаткова аб'яднаюцца ў студзені 2018 года.