Украіна не атрымала прававой дапамогі ад Беларусі ў справе «беларускага шпіёна». Ён застанецца пад арыштам да 18 студзеня, паведамляе Радыё Свабода.

Расследаванне справы грамадзяніна Беларусі, затрыманага ў чэрвені ў Чарнігаве паводле падазрэння ў зборы сакрэтнай інфармацыі на карысць Расіі, падоўжана да 20 студзеня наступнага года, а яго знаходжанне пад вартай — да 18 студзеня.

Завяршыць дасудовае расследаванне справы не дазваляе адсутнасць вынікаў прызначаных судовых экспертыз, а таксама выканання кампетэнтнымі органамі Беларусі даручэння аб міжнароднай прававой дапамозе. З судовага рашэння вынікае, што толькі пасьля гэтых працэсуальных дзеянняў следства можа прадаставіць падазраванаму ды ягонаму абаронцу матэрыялы крымінальнай справы для азнаямлення.

Раней украінскія эксперты выказвалі меркаванні, што справа затрыманага ў Беларусі ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі ёсць адказам менавіта на затрыманне беларускага грамадзяніна ў Чарнігаве.

У кастрычніку стала вядома, што Украіна звярнулася да кампетэнтных органаў Беларусі па прававую дапамогу ў гэтай справе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0