У правінцыі Паўночны Сінай у Егіпце ў выніку выбуху бомбы і наступнага расстрэлу са стралковай зброі ў пятніцу загінула мінімум 235 чалавек, паведамляе ВВС са спасылкай на дзяржаўныя СМІ Егіпту.

Параненыя і забітыя ў выніку атакі ў мячэці (REX/Shutterstock)

Параненыя і забітыя ў выніку атакі ў мячэці (REX/Shutterstock)

Узброеные невядомыя на чатырох пазадарожніках пасля выбуху адкрылі стральбу па сабраных на пятнічную малітву верніках у гарадку Бір-аль-Абед на поўначы краіны. Гэта была мячэць суфістаў, якіх радыкальныя суніты лічаць ерэтыкамі.

Інфаграфіка — CNN

Інфаграфіка — CNN

Урадавыя войскі ў гэтым раёне вядуць баі з ісламісцкімі паўстанцамі шмат год, аднак з 2013, калі вайскоўцы пазбавілі ўлады ў Егіпце абранага прэзідэнта-ісламіста, сітуацыя там моцна абвастрылася. Егіпецкаму войску супрацьстаяць некалькі добра ўзброеных ісламісцкіх груповак, якія лічаць сябе часткамі Аль-Кайды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0