Продажу папярэднічала прэсаваньне ўласьнікаў «Евросеті» падатковымі і сілавымі структурамі Расеі.

100 % мабільнага рытэйлера «Евросеть» купіла інвэсткампанія ANN прадпрымальніка Аляксандра Мамута. Найбуйнейшы ў Расеі мабільны рытэйлер ацэнены на $1,25 млрд. Праўда, жывымі грашыма ягоныя ўладальнікі атрымаюць толькі $400 млн, астатняе сьпісваецца на запазычанасьці. Сярод іх, напрыклад, штрафы за нібыта выяўленыя парушэньні мытнага заканадаўства.

«Евросеть» набыла вядомасьць праз ужываньне неканвэнцыйных маркетынгавых тэхналёгій, у тым ліку нецэнзурнай лексыкі ў рэкляме.

Гешэфт быў заключаны ўначы зь нядзелі на панядзелак. Прададзеныя 100% акцый.

Сетка салонаў «Евросеті» складаецца з 5000 крамаў у Расіі і СНД. Выручка ў 2007 склала $3,6 млрд. Цікава, што калі ў Беларусі зь лягатыпам сеткі на крамах выкарыстоўваецца толькі расійскі сьцяжок, то ва Ўкраіне — і расійскі, і ўкраінскі.

Новы ўласьнік Аляксандар Мамут — адзін з уласьнікаў кампаніі SUP, якой належыць таксама сэрвіс «Жывы журнал» (livejournal.com), папулярны сярод беларускіх блогераў.
Новае набыцьцё выяўляе блізкасьць яго з пуцінскім кланам, які кантралюе большасьць прыбытковых прадпрыемстваў Расіі, СМІ і, як высьвятляецца, ЖЖ таксама.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?