У студзені наступнага года ўваходзяць у сілу новыя правілы працаўладкавання іншаземцаў у Польшчы, паведамляе Польскае радыё.

Паводле змен, заява аб намеры працаўладкаваць іншаземца, якая цяпер выдаецца працадаўцу бясплатна, будзе заменена платным дазволам на сезонныя працы (каля сямі еўра). Пра гэта паведаміла дырэктарка Упраўлення па пытаннях працы ў горадзе Груец Мажанна Скочак.

Паводле яе слоў, дазволу на сезонныя працы будуць ахопліваць наступныя галіны: паляводства, садоўніцтва, турыстычную і гастранамічную.

«Гэтыя дазволы будуць двух відаў: які прадугледжвае два этапы прадастаўлення дазволаў для замежнікаў, якія знаходзяцца па-за межамі Польшчы, і адзін этап — для замежнікаў, якія ўжо знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы і маюць дазвол на легальнае знаходжанне», — адзначыла яна.

У выпадку замежнікаў, якія знаходзяцца па-за межамі Польшчы, працадаўца будзе абавязаны падаць заяву аб выдачы дазволу на сезонныя працы. На падставе гэтага дакумента іншаземец зможа адкрыць візу ў Польшчу. Уладальнікі біяметрычных пашпартоў змогуць уязджаць з такім дазволам у Польшчу без неабходнасці адкрыцця візы. Працадаўца будзе абавязаны зарэгістраваць замежнага работніка ва ўпраўленні працы.

Дазволы на сезонныя працы для шасці краін, уключаючы Украіну, будуць выдавацца без правядзення аналізу рынкаў працы, г.зн. здольнасці задавальняць кадравыя патрэбы. Акрамя таго, дакумент дазволіць працаваць замежніку на тэрыторыі Польшчы 9 месяцаў у годзе, а не 6, як гэта было раней. Дазвол на сезонныя працы можа быць выдадзены на 3 гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?