Егіпецкая армія «знішчыла дзесяткі тэрарыстаў» у выніку ў адказ акцыі сіл бяспекі пасля ўчорашняга нападу ісламістаў на суфійскую мячэць у горадзе Бір-аль-Абед ў правінцыі Паўночны Сінай, паведамляе Sky News Arabiya.

Патруль егіпецкай арміі.

Патруль егіпецкай арміі.

Афіцыйны прадстаўнік егіпецкай арміі заявіў, што 30 членаў тэрарыстычных груп былі забітыя ў выніку пераследу тэрарыстаў у вёсцы Аль-Рысан ў цэнтральнай частцы Сінайскага паўвострава.

Ва ўчорашняй заяве кіраўнік краіны генерал Абдул-Фатах аль-Сісі запатрабаваў «сілавой рэакцыі» на акт тэрору.

Урадавыя войскі ў гэтым раёне вядуць баі з ісламісцкімі паўстанцамі шмат гадоў, аднак з 2013, калі вайскоўцы пазбавілі ўлады ў Егіпце абранага прэзідэнта-ісламіста, сітуацыя там моцна абвастрылася. Егіпецкаму войску супрацьстаяць некалькі добра ўзброеных ісламісцкіх груповак, якія лічаць сябе часткамі Аль-Кайды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?