Беларуская чыгунка прызначыла цягнікам №739 Менск — Полацк і №740 Полацк — Менск дадатковы прыпынак у Параф'янаве (Докшыцкі раён). Гэта стала вынікам звароту мясцовых жыхароў, які ініцыяваў краязнавец Кастусь Шыталь.

Жыхары Паазер'я і Полацка цешацца новым хуткасным цягніком. Ён будзе хадзіць пачынаючы ад 10 снежня штодня.

Адпраўляцца з Менска ён мае а 17.28, прыбываць у Полацк — а 21.03. Час паездкі — 3 гадзіны 35 хвілін.

З Полацка ў Менск цягнік мае адпраўляцца а 6.19, прыбываць у Мінск — а 9.57.

Акрамя Параф'янава, прыпыняцца ён будзе таксама ў Маладзечне, Вілейцы і Круляўшчыне. Вагоны ў цягніку — сядзячыя.

Дагэтуль асноўным сродкам даезду са старажытнай беларускай сталіцы ў сучасную была маршрутка. У цягніку ж можна ехаць з выгодай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0