Алесь Каско вясной 2017 года. Фота Алеся Паплаўскага.

Сумная навіна дайшла з Брэста. Сёння раніцай на 66-м годзе жыцця памёр беларускі паэт Алесь Каско.

Як паведаміў старшыня брэсцкага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Мікола Аляхновіч, пахаваюць паэта заўтра, у панядзелак, у Жабінцы. 

Алесь Каско нарадзіўся ў Ганцавіцкім раёне. Працаваў настаўнікам, у жабінкаўскай раённай газеце, на Брэсцкай абласной студыі тэлебачання. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1995) за кнігу «Час прысутнасці». У 2001 годзе стаў першым лаўрэатам Мядовай літаратурнай прэміі.

***

Дол спапялёны, і ў чэзлай траве
конік зялёны і той не жыве.
Неба пустое — без жаўрукоў,
жыта сухое — без васількоў.
Рэдкі вандроўнік душой прыпадзе:
не, тут зямля не пяе, не гудзе.
Песьні ня ўродзяць. То град, то сухмень.
Ценю збаіцца — чужы раптам цень?
Роспачна выгукне ў поле маўклівае:
«Ты хіба сёньня мне творчаю ніваю?»
Скрушна спахопіцца: «Што ж я? Дарма.
Іншае нівы ў Радзімы няма.
Што сёньня ёсьць — дык надзея на рунь.
Мёртвае поле нанова ўзару,
з ліраю выйду, нібыта з сяўнёй:
ёсьць яшчэ зерне нямёртвае ў ёй…»

«Дзеяслоў», 12, 2003

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Каментатар / Адказаць
28.04.2020 / 20:51
Потрясающее стихотворение! Спасибо Алесю Каско! И вечная память. 
0
Каментатар / Адказаць
21.02.1973 / 07:01
Спачуванні.
1
Каментатар / Адказаць
02.12.1990 / 04:24
Валодзя Марук, Іван Лагвіновіч, а цяпер і Алесь. Адзін  за адным сыходзяць мае землякі...
Я вінаваты перад Алесем: быў намер напісаць пра адзін ягоны зборнік, але сталічная мітусня не дала мне сесці і ў цішыні думаць і пісаць. 
У Чудзіне, адкуль Алесь і дзе Сержпутоўскі запісваў казкі слуцкіх палешукоў, адзін час Алесевым настаўнікам быў Мікола Купрэеў. Там, у Чудзіне, працаваў Станіслаў Дубянецкі, брат Міхала. Гэта ўжо для Алесевага біёграфа...  
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру