Ноччу 27 лістапада на пустым перакрыжаванні «Аўдзі» ўляцеў у бок «Фальксвагена». Вынік — 6 пацярпелых, трое ў рэанімацыі.

У выніку здарэння 22-гадовы кіроўца і двое пасажыраў (31-гадовы жыхар Брэсцкага раёна, асоба другога пасажыра высвятляецца) аўтамабіля «Аўдзі А6», а таксама кіроўца і дзве дзяўчыны (19-гадовая жыхарка Кобрына і 19-гадовая жыхарка Ваўкавыска) аўтамабіля «Фальксваген Пасат» дастаўлены ў медыцынскія ўстановы.

Удзельнікі ДТЗ з «Фальксвагена» былі прышпіленыя рамянямі бяспекі і з рознымі пераломамі змешчаныя ў траўматалагічнае аддзяленне.

Пацярпелыя з аўтамабіля «Аўдзі» не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Яны ў рэанімацыі.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?