На поўдні Эгіпту ў панядзелак захоплена група замежных турыстаў колькасьцю ад 10 да 15 чалавек.

Паводле МЗС Італіі, сярод іх пяць італьянцаў. Таксама, магчыма, ёсьць двое грамадзян Ізраілю.

Інцыдэнт здарыўся ля гораду Асуан. Магчыма, турыстаў зьвязуць у Судан.

Невядома таксама, ці ёсьць сярод захопленых грамадзяне Расеі, Украіны, Беларусі.

У МЗС Беларусі правяраюць інфармацыю, ці ёсць сярод закладнікаў грамадзяне нашай краіны.

Між тым у турфірме "Гарачыя туры", адной з найбуйнейшай на Эгіпецкім кірунку, паведамілі, што

абсалютная большасьць, калі не 100% беларускіх турыстаў, адпачывае ў Хургадзе і Шарм-аль-Шэйху,
што на поўначы краіны.

"Гэтыя гатэль добра ахоўваюцца, і выпадкаў захопу закладнікаў там не ніколі не фіксавалася", -- падкрэсьлілі ў фірме.

15:11 пазьней была высьветлена нацыянальная прыналежнасьць усіх захопленых турыстаў:

пяцёра грамамадзян Нямеччыны, пяцёра італьянцаў, адзін румын, чацьвёра эгіпцян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0