Для рэдагавання ўжо адпраўленага паведамлення трэба навесці курсор на яго і націснуць на піктаграму з алоўкам, якая з'явіцца справа.

Пасля адкрыецца акно рэдагавання, дзе можна змяніць тэкст паведамлення. Для захавання змяненняў трэба націснуць на птушачку справа.

Адрэдагаванае паведамленне будзе пазначанае «(рэд.)», што ў спрэчных момантах стане доказам таго, што сутнасць перапіскі магла быць змененая аднабакова. 

Акрамя таго, зараз для дадавання карыстальніка ў чат неабавязкова папярэдне дадаваць яго ў сябры. Замест гэтага можна адправіць яму спасылку для запрашэння. Функцыя даступная для стваральнікаў размовы ў меню. Калі ж спасылку ануляваць, запрашэнні перастануць працаваць.

Новыя функцыі пакуль не даступныя для мабільных дадаткаў, але могуць з'явіцца разам з бліжэйшымі абнаўленнямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?