Лаўрэатам прэміі імя Алеся Адамовіча сёлета стаў свабодавец і былы нашанівец Зміцер Бартосік за кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы». За гэтую кнігу Зміцер месяц таму атрымаў прэмію Гедройца.

Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам у студзені 1995 года. Першым старшынём журы быў народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў. Сёлета вызначаны 36-ы ляўрэат, піша Радыё Свабода.

А вось лаўрэатам прэміі імя Карласа Шэрмана стаў Андрэй Хадановіч за пераклад вершаў Шарля Бадлера.

Прэмія імя Карласа Шэрмана за найлепшую перакладную кнігу была заснаваная Саюзам беларускіх пісьменнікаў, Беларускім ПЭН-Цэнтрам і Міжнародным дабрачынным фондам «Вяртаньне» ў 2016 годзе. Першым лаўрэатам летась стаў Якуб Лапатка за пераклад з фінскай мовы карэла-фінскага эпасу «Калевала».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0