Едучы з Польшчы праз брэсцкую мытню па зялёным калідоры, 27-гадовы удзельнік баёў без правіл, спрабаваў аказаць фізычны супраціў супрацоўнікам мытні пры спробе перамяшчэння праз мяжу асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі.

Паводзіны мужчыны выклікалі падазрэнне супрацоўніка мытні, і ён накіраваў «Опель» на паглыблены надгляд. На асабістым надглядзе мужчына дастаў з кішэні курткі мабільны тэлефон і пальчатку. У кішэні яшчэ знаходзіўся белы пакунак, што грамадзянін сціснуў у кулаку і перахаваў у заднюю кішэню штаноў.

Далей берасцейцу было прапанавана прайсці ў службовы пакой для мытнага надгляду, каб ён добраахвотна паказаў наяўныя ў яго тавары. Аднак пасля пачатку надгляду жыхар Брэста адштурхнуў супрацоўніка мытні і паспрабаваў выбегчы з службовага памяшкання, аказваючы супраціў з ужываннем фізічнай сілы.

Відэа затрымання — ДТК РБ

Пры затрыманні, падчас якога грамадзянін паспрабаваў выкінуць белы пакунак, мытнікам давялося прымяняць спецсродкі. Эксперты ўстанавілі, што ў скрутку знаходзілася 50,97 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва, якое не выкарыстоўваецца ў медыцынскіх мэтах — 4-СЕС. Дадзеная колькасць рэчыва разлічана на 350-400 разавых наркатычных доз.

Дома ў берасцейца знайшлі яшчэ здробненае расліннае рэчыва шэра-зялёнага колеру — меркавана, марыхуану, блістэр з 6-цю таблеткамі медыцынскага прэпарата «Цырус», які змяшчае небяспечнае псіхатропнае рэчыва псеўдаэфедрын, а таксама пісталет, як мяркуецца, газавы.

Арт. 328 ч.3 КК РБ, па якім можа быць асуджаны кантрабандыст, прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад 8 да 15 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0