Галоўнае інфармацыйнае агенцтва Расіі ТАСС паведаміла нядаўна, што на май наступнага году запланаваная сустрэча прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і прэм'ер-міністра Японіі Сіндзо Абэ.
Само па сабе гэта паведамленне магло б прайсці незаўважаным, калі б не факт, што ў сакавіку наступнага года ў Расіі маюць адбыцца прэзідэнцкія выбары, да якіх Крэмль рыхтуецца вельмі старанна, намагаючыся стварыць уражанне плюралістычнай палітычнай барацьбы за пасаду кіраўніка дзяржавы.
Скрыншот з паведамлення ТАСС
Чыноўнікам, які выдаў сапраўдныя планы Крамлёўскай адміністрацыі, стаў першы намеснік кіраўніка расійскага ўраду Ігар Шувалаў.