Сьвет ведае Ўсаму Бін Ладэна збольшага як кіраўніка сусьветнага тэрарыстычнай арганізацыі «Аль‑Каіда», але прафэсар Флэг Мілер, дасьледчык арабскай паэзіі ў Каліфарнійскім унівэрсытэце, выявіў іншы, датклівы, бок тэратыста нумар адзін.

На думку дасьледчыка, у 1990-х Бін Ладэн быў прафэсійным паэтам, які дэклямаваў свае вершы на шлюбных цырымоніях. Касэты, якія дакумэнтуюць паэтычныя выступы Бін Ладэна, былі знойдзены ў выніку ператрусу ягонага жытла яшчэ ў 2001, падчас амэрыканскага ўварваньня ў Аўганістан пасьля падзеяў 11 верасьня ў Нью‑Ёрку.

Амэрыканскі прафэсар старанна вывучыў запісы і сьцьвярджае, што «Бін Ладэн — таленавіты паэт, які карыстаецца дасьціпнымі рыфмамі» , і на думку прафэсара, гэта была з адна з прычынаў таго, што шмат людзей запрашалі песьняра на свае вясельлі, дзе запісвалі яго на відэа і нават распаўсюджвалі касэты сябрам, каб тыя таксама маглі мець асалоду ад бін‑лядэнаўскай паэзіі. «Усё роўна нібыта гэта былі запісы поп‑выканаўцы», — дадае Мілер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?