У камічную сітуацыю трапіла рэдакцыя газеты «Вечерній Мінск», разразіўшыся фельетонам у духу савецкіх раёнак у той самы дзень, калі крымінальны пераслед удзельнікаў «Белага Легіёну» быў спынены Следчым камітэтам праз адсутнасць складу злачынства.

Варта паспачуваць чытачам гарадской газеты за страчаны час, на сайце ж vminsk.by колькасць пашкадаваных вельмі далёкая ад легіёну — за ўвесь дзень прысутнасці матэрыялу на сайце выдання на момант публікацыі нашага тэксту яго прачыталі ўсяго 55 разоў.

Газета «Вячэрні Мінск» створаная рашэннем ЦК КПБ 1 лістапада 1967 года. Ад 2001 года ўваходзіць у склад медыяхолдынга «Інфармацыйнае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Агенцтва «Мінск-Навіны», заснавальнікам якога з'яўляецца Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?