Увечары ў чацвер самалёт авіякампаніі SmartLynx Airlines, які накіроўваўся з Таліна ў Шарм-эш-Шэйх, павярнуў назад, калі знаходзіўся над Беларуссю, піша Postimees.
Па словах прадстаўніцы авіякампаніі Евы Прыедніце, самалёт рэйса MYX589 павярнуў назад з-за тэхнічных абставін, а затым бяспечна прызямліўся ў аэрапорце эстонскай сталіцы.