Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч у панядзелак зьняў сваю кандыдатуру з выбараў. Палітык быў зарэгістраваны ў менскай Аўтазаводзкай акрузе.

Янукевіч так патлумачыў гэтае рашэньне: «Насамрэч я вельмі заклапочаны неапраўданым крэнам у стасунках заходніх краінаў да беларускага рэжыму, што назіраецца апошнім часам. Ужо сёньня відавочна, што выбары ня могуць адбыцца адкрытымі і дэмакратычнымі. Апазыцыя адхіленая ад кантролю выбараў. Сытуацыя, калі новы склад палаты можа быць прызнаны эўрапейскімі краінамі, вельмі небясьпечная ў доўгатэрміновай пэрспэктыве. Зьняцьцё з выбарчай кампаніі — гэта самае малое, што я магу зрабіць, каб не дапусьціць падобнае».

Нагадаем, што раней з выбарчай гонкі ад Партыі БНФ зьняліся Валеры Пуціцкі ў Рэчыцы і Станіслаў Суднік у Лідзе. Найхутчэй, што астатнія прадстаўнікі арганізацыі будуць удзельнічаць у выбарах да канца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?