Малюнак — NASA

Малюнак — NASA

Mars 2020 вонкава вельмі падобны да свайго папярэдніка Curiosity, але будзе больш аўтаномны, мець колы іншай канструкцыі, абсталяванне для свідравання і руку-маніпулятар для захопу ўзораў пароды.

Сярод прыбораў, якімі будзе абсталяваны марсаход, — спектрометр, разлічаны на аналіз аб'ектаў, якія не перавышаюць памерам драбінку солі, лазер ультрафіялетавага дыяпазону, здольны рэгістраваць наяўнасць атамаў вугляроду, а таксама першы радар NASA, які можа вызначаць размяшчэнне слаёў скальнай пароды, лёду і вады на глыбіні да 10 метраў пад паверхняй Марса.

Малюнак — NASA

Малюнак — NASA

NASA плануе апрабаваць на планеце новую сістэму навігацыі, якая падчас спуску пасадачнага модуля закліканая параўноўваць малюнак паверхні планеты з загружанымі ў памяць геаграфічнымі картамі, вызначаць аптымальную кропку для пасадкі і карэктаваць курс пры неабходнасці.

Малюнак — NASA

Малюнак — NASA

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?