На «нарадзе аб ходзе выбарчай кампаніі ў краіне» Аляксандар Лукашэнка ва ўласьцівай яму манеры, непрамым тэкстам, заявіў на нарадзе па выбарах, што

«[калі нехта] ставіць пытаньне, што ... вось мы, назіральнікі і іншыя, прыйдзем, закасаем рукавы і будзем за кагосьці там лічыць галасы, то скажу: у нас гэта ўсё рэглямэнтавана законам!
Мы ні ад кога вынікаў не хаваем. Але гаспадары — старшыні ўчастковых камісій».

Гэткія словы інтэрпрэтаваць можна так: ніхто ня мае права патрабаваць кантролю за падлікам галасоў. Там, дзе падтрымка дзяржаўнае палітыкі гарантаваная, а дэструктыўных элемэнтаў не назіраецца, можна дазваляць сачэньне за падлікам. Але там, дзе, так бы мовіць, магчымыя правакацыі, вы маеце права адмовіць. У любым разе, уся адказнасьць кладзецца на вас, і пры патрэбе абапірайцеся на рэсурс выканкамаў і органаў:

«умешвацца ніякім назіральнікам у сытуацыю ня будзе дазволена!»
«Там Лідзія Міхайлаўна давяла ўсім: як сябе весьці, што рабіць згодна з законам. ... патрэбная нейкая практычная дапамога, падтрымка — калі ласка, старшыні райвыканкаму ... прымуць рашэньні пра яе аказаньне».

Вось даслоўна ягоныя выказваньні ў цытаце агенцтва БЕЛТА:

«Подчеркиваю: я удовлетворен ходом избирательной кампании. Мне говорят: тихо, спокойно, почти неслышно, что выборы. И слава Богу, что тихо и спокойно. Попрошу губернаторов рассказать о том, какие есть проблемы. Но знаете, мы уже так под дудку наблюдателей и Запада плясали, что на местах некоторые руководители участковых, окружных комиссий пожимают плечами и задают вопрос: «Так может быть, уже Запад командовать и дальше будет?» ...

Поэтому хочу еще раз предупредить всех: пусть это услышат руководители комиссий на участках, в Центризбиркоме, в окружных комиссиях.
В участковых комиссиях хозяева — члены участковых комиссий и председатели! Вот как они скажут — так должно и быть. И тот, кто сегодня ставит вопрос, что участковые комиссии — это, мол, второстепенно, а вот мы, наблюдатели и прочие, придем, засучим рукава и будем за кого-то там считать голоса, то скажу: у нас это все регламентировано законом! Мы ни от кого результатов не прячем. Но хозяева — председатели участковых комиссий. Они прежде всего ответственны за то, как пройдут выборы, как будет обеспечен подсчет голосов. Поэтому вмешиваться никаким наблюдателям в ситуацию не будет позволено! ...
Там Лидия Михайловна довела всем: как себя вести,
что делать согласно законам. ... Нужна какая-то практическая помощь, поддержка — пожалуйста, председатели райисполкома, сельского Совета, руководители хозяйств примут решения о ее оказании».

Варта дадаць, што ў дэмакратычных краінах кіраўнікі выканаўчых органаў ніякіх нарадаў аб ходзе выбарчай кампаніі, тым больш з удзелам сяброў выбаркамаў, не праводзяць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?