Уручэнне прэміі Арсенневай і музычна-паэтычная вечарына адбудуцца 6 снежня ў Прэс-клубе (вул.Веры Харужай 3-601). Пачатак у 18:30. Уваход вольны.

Удзел возьмуць: Уладзімір Арлоў, Зміцер Вайцюшкевіч, Ганна Комар, Наста Кудасава, Уладзімір Някляеў, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч.

У кароткі спіс прэміі за найлепшую паэтычную кнігу мінулага году ўвайшлі:

Віктар Жыбуль «Дзяцел і дупло», Ганна Комар «Страх вышыні», Наста Кудасава «Маё невымаўля», Уладзімір Някляеў «Толькі вершы», Сяргей Прылуцкі «Патрыятызм для чайнікаў», Міхась Скобла «Камізэлька для месяца», Андрэй Хадановіч «Цягнік Чыкага-Токіё», Юлія Цімафеева «Цырк»

Сузаснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр і Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Літаратурная прэмія імя Наталлі Арсенневай заснаваная пры спрыянні Фонда культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі. Сёлета прэмія будзе ўручацца ўпершыню, але плануецца, што стане штогадовай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0