Відэа аварыі на МКАД 30 лістапада абышло інтэрнэт: у Dacia Logan, якая спынілася пасля дробнай аварыі, уехаў МАЗ, і машыны загарэліся.

Кіроўцы іншых машын выцягнулі шафёра, а мужчыну — не паспелі, бо яго заціснула ў салоне. Спалахнула моцна, у людзей з машын, што спыніліся, паканчаліся вогнягаснікі. Мужчына, фактычна, згарэў жыўцом у людзей на вачах.

Стала вядома, што гэта быў Дзмітры Арэхаў. 39-гадовы маркетолаг працаваў у кампаніях «Altoros Development» і «Атлант-тэлекам». За плячыма ў яго дзве адукацыі: інжынерная з Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта і філасофская з ЕГУ.

Дзмітры Арэхаў. Фота з сацыяльных сетак.

Дзмітры Арэхаў. Фота з сацыяльных сетак.

Сябры называюць яго «яскравым профі беларускага IT».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?