1 снежня ў Цэнтральнае РУУС паступіла паведамленне, што з акна шостага паверха дома па вул.Арлоўскай выкінулі сабаку, паведамляе guvd.gov.by.

— Аднак высветлілася, што сабака быў у кватэры адзін, — растлумачыў намеснік начальніка Цэнтральнага РУУС сталіцы Аляксандр Прахарэнка. — Жанчына, што жыве ў кватэры, патлумачыла, што сабаку пароды «руская гончая» ёй у лістападзе прывезлі на ператрымку. Раніцай жанчына пайшла на працу, адчыніўшы, як звычайна, акно ў кухні на праветрыванне, а праз некаторы час ёй патэлефанавалі і сказалі, што сабака выпаў з акна.

Сабака быў дастаўлены ў ветэрынарную лякарню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0