Як вывесіць на футбольным стадыёне бел-чырвона-сьцяг і не атрымаць дручком па сьпіне?

... Найлепей рабіць гэта ў Буэнас-Айрэсе, на матчах футбольнага клюбу «Рывэр-Плейт». :)

* * *

«Рывэр-Плейт»" — 33-разовы чэмпіён Аргентыны. Праўда, сёлетні чэмпіянат у «Рывэр-Плейта» не задаўся. Клюб ідзе пасьля сями тураў на 17-м месцы, маючы на адзін пункт болей, чым каманда, што займае апошняе месца.


У розныя часы за «мільянераў» гулялі такія зоркі сусьветнага футболу ды зборнай Аргентыны, як: Альфрэда дзі Стэфана, Даніэль Пасарэла, Марыё Кемпэс, Оскар Руджэры, Габрыэль Батыстута, Нэры Пумпіда, Серхіё Гойкаэчэа, Клаўдыё Каніджа, Эрнан Крэспа ды інш.

Лічыцца, што на адным з карнавалаў група гульцоў і заўзятараў узяла вялізную. стужку з чырвонага шоўку, разрэзала на часткі і прымацавала яе да футболак. так і зьявілася знакамітая чырвоная дыяганальная паласа.

ул. інф.

Фота fansmagazine via shtolik

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0