Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Адным з драйвераў эканамічнага росту ў 2018 годзе стане ІТ-сектар, паведамляе Tut.by са спасылкай на прэс-службу ўрада.

«У цяперашні час праект дэкрэта «Аб развіцці лічбавай эканомікі», які прадугледжвае, у тым ліку, максімальна спрыяльныя ўмовы для развіцця тэхналогій блакчэйн (уключаючы майнінг і абарот крыптавалют), а таксама комплекснае прававое рэгуляванне дзейнасці ў гэтай сферы, узгоднены без заўваг усімі ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі Беларусі і ўнесены ва ўстаноўленым парадку на разгляд прэзідэнта», — адзначана ў паведамленні.

Раней міністэрства эканамічнага блока і Нацбанк з асцярожнасцю выказваліся аб крыптавалютах, але эксперты адзначаюць, што цяперашняя рэдакцыя дакумента дазваляе ўвесці іх у прававое поле з улікам інтарэсаў усіх зацікаўленых ведамстваў і абавязацельстваў Беларусі.

Плануецца, што сёння на пасяджэнні Савета міністраў будуць разгледжаны вынікі працы эканомікі за мінулы перыяд 2017 года і чаканыя вынікі года, а таксама ацэнка студзеня 2018 года.

У студзені-кастрычніку 2017 года выкананы 5 з 7 ключавых паказчыкаў эфектыўнасці работы ўрада і Нацбанка, а таксама параметры, прадугледжаныя асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі. Забяспечаны рост прамысловай вытворчасці пры зніжэнні запасаў гатовай прадукцыі да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці і рост рэнтабельнасці продажу ў арганізацыях прамысловасці ў цэлым па рэспубліцы, а таксама рэальнай зарплаты. Выкананы ў поўным аб'ёме абавязацельствы па пагашэнні і абслугоўванні валютнага дзяржаўнага доўгу пры павелічэнні золатавалютных рэзерваў.

Па выніках студзеня-кастрычніка 2017 года ВУП вырас на 2% пры прагнозе і мэтавай задачы на 2017 г. 1,7%.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0