EFE

EFE

Вярхоўны суд Іспаніі абвясціў пра адкліканне міжнароднага ордара на арышт былога кіраўніка ўрада Каталоніі Карлеса Пучдэмона і чатырох міністраў яго кабінета, паведамляе Reuters.

Вярхоўны суд Іспаніі ў аўторак, 5 снежня, адклікаў міжнародны ордар на арышт былога кіраўніка ўрада Каталоніі Карлеса Пучдэмона і чатырох яго прыхільнікаў, якія з'ехалі ў Бельгію. Рашэнне было прынятае ў сувязі з тым, што ўсе пяцёра абвясцілі пра жаданне вярнуцца ў краіну, каб удзельнічаць у рэгіянальных выбарах. Ордэр на іх арышт у самой Іспаніі не ануляваны.

4 снежня Вярхоўны суд адмовіў у вызваленні пад заклад чацвярых каталонскіх палітыкаў, якія адмовіліся пакінуць краіну пасля прыпынення Мадрыдам аўтаноміі Каталоніі і ўзятых пад варту па абвінавачванні ў падбухторванні да мецяжу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0