Сталічныя аператыўнікі пры падтрымцы «Алмаза» затрымалі 35-гадовага серыйнага рабаўніка, які нападаў на жанчын ззаду, збіваў з ног і забіраў торбы. Пра гэта піша ГУУС Мінгарвыканкама.

Паведамляецца, што 35-гадовы мінчук з канца лістапада ажыццявіў некалькі рабаванняў на тэрыторыі Цэнтральнага і Фрунзенскага раёнаў. Яго затрымалі на месцы злачынства, калі ён на вуліцы Глебкі напаў на маладога хлопца і забраў мабільнік.

Устаноўлена, што рабаванні затрыманы здзяйсняў у цёмны час (позні вечар, раніца). Нападаў на жанчын ззаду, збіваў іх з ног ці наносіў удары і забіраў торбы.

У дачыненні да затрыманага заведзена крымінальная справа па частцы 2 арт. 206 (Рабаванне) КК РБ. Раней мужчыну двойчы судзілі за разбой, а ў лютым гэтага года вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі.

Супрацоўнікі міліцыі высвятляюць яго дачыненне да здзяйснення такіх жа злачынстваў на тэрыторыі іншых раёнаў сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0